Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія і Эўразьвяз ушанавалі памяць ахвяраў тэрактаў ў Лёндане


ЛЁНДАН: Мільёны людзей па ўсёй Эўропе ўшанавалі сёньня памяць ахвяраў бомбавых замахаў ў Лёндане. У іх загінулі 52 чалавекі, а некалькісот былі параненыя. У знак салідарнасьці з брытанцамі на 2 хвіліны спынілі працу жыхары іншых краінаў Эўразьвязу. У міжчасе брытанская паліцыя шукае пятага чалавека, які як мяркуецца, быў галоўным арганізатарам тэрактаў. Начальнік лёнданскай паліцыі Ян Блэр заявіў, што выканаўцы ўсіх чатырох замахаў былі тэрарыстамі-самагубцамі і ўсе яны загінулі. Дагэтуль не ідэнтыфікавана 4 з тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG