Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палестынскі лідэр Махмуд Абас асудзіў гвалт і заклікаў да спакою


РАМАЛА: Палестынскі лідэр Махмуд Абас асудзіў сёньня гвалт і заклікаў да спакою. Сёньня ізраільскія вайскоўцы застрэлілі на заходнім беразе Ярдану ўзброенага палестынца. Абас заклікаў палестынскія фракцыі правесьці ў Паласе Газы тэрміновую сустрэчу. Палітычны лідэр групоўкі Хамас Халед Машаал заявіў, што ягоная арганізацыя, а таксама Іслмскі Джыхад гатовыя выконваць дамоўленасьць аб спыненьні агню, незважаючы на апошні тэракт. У чацьвер малады палестынец-самагубца ўзарваў сябе ў горадзе Нэтанья забіваючы пры гэтым 5 чалавек. У адказ учора ізраільскія сілы правялі рэйд на горад Тулькарм забіваючы пры гэтым аднаго мясцовага паліцыянта.
XS
SM
MD
LG