Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская прэса за 14 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Комунар Магілеўшчыны”, 1935 год. Ліст знатных людзей Савецкай Беларусі тав.Сталіну:

“Пры дапамозе Чырвонай Арміі беларускі народ вызваліўся ад азвярэлых белапольскіх банд, вызваліўся ад цяжкай, жудаснай долі, якая дасталася нашым братам у Заходняй Беларусі, пад уладай Польшчы. Гэту долю рыхтавалі беларускаму народу прэзрэнныя нацдэмы, якія лізалі боты і нямецкаму кайзеру і польскім панам, прадавалі оптам і ў розніцу беларускі народ. Іх жалкія астаткі, выкінутыя беларускім народам за рубеж совецкай краіны, яшчэ і сёння рыхтуюць разам з нямецкімі і польскімі фашыстамі, генераламі, панамі кайданы, бізун і ярмо для свабоднага беларускага народу”.

“Звязда”, 1945 год. Начальнік упраўленьня па справах мастацтваў пры СНК БССР В.Міхейчык на VІІ сэсіі Вярхоўнага Савету БССР 1-га скліканьня:

“Да Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі працавалі 23 рэспубліканскія, абласныя і калгасна-соўгасныя тэатры, дзяржаўная філармонія, кансерваторыя, 27 музыкальных, мастацкіх, тэатральных вучылішч і школ, дом кампазітараў. Дзяржаўная карцінная галерэя ў сваіх фондах мела каля 2000 выдатных твораў рускіх, заходнееўрапейскіх і беларускіх мастакоў, калекцыю слуцкіх паясоў, фарфар, мастацкую тканіну, мэблю, каўры і бібліятэку ў 50.000 тамоў”.

“Советская Белоруссия”, 1985 год. Ірына Гурыновіч у артыкуле “Сумленьне ў лямбардзе” піша пра супрацоўніка “Радыё Свабода” Васіля Крупскага:

“На “Радыё Свабода”, як і належыць памагатым ЦРУ, усе маюць псэўданімы. Навошта “раскрывацца”? Навошта афішаваць сябе?.. Рука “працадаўцы” адчуваецца ў кожным радыёманалёгу навічка. Але як бы ні наводзіўся “глянец” на натужліва-тэндэнцыйна склееныя факты — брудную мазьню відаць ва ўсім. Ды гэта і зразумела, бо супрацоўнікам “Радыё Свабода” плацяць у прамой прапорцыі: чым больш хлусьні, няважна якой — грубай ці вытанчанай, чым “якасьней” праца дзеля “разьмякчэньня сацыялізму” — тым больш важкія ганарары”.
XS
SM
MD
LG