Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарон аб''явіў вайну "Ісламскаму Джыхаду"


ТЭЛЬ-АВІЎ. Пасьля тэрарэстычнага замаху, учыненага ў аўторак у горадзе Натанія ваяўніком «Ісламскага Джыхаду», прэм''ер-мінітсра Ізраілю Арыель Шарон абвясьціў гэтай групоўцы бязлітасную вайну. (Шарон: ) «Я загадаў ізраільскаму войску, паліцыі і сілам бясьпекі распачаць ліквідацыю тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі Джыхад» і яе лідэраў. Мы не скончым апэрацыю супраць групоўкі, пакуль дзенасьць забойцаў ня будзе спыненая». Між тым міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў, што лідэрам Палестынскай аўтаноміі «трэба менш гаварыць, а больш рабіць». У часе выбуху у ўгандлёвым цэнтры ў Натаніі загінулі прынамсі 4 чалавекі, а каля 30 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG