Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле Расеі, Малдова блякуе пагадненьне ў справе Прыднястроўя


МАСКВА: Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Малдову ва ўскладненьні перамоваў ў справе спрэчнага сэпаратысцкага раёну Прыднястроў’я. Пасьля сустрэчу са старшынём АБСЭ Дзімітрыям Рупэлям Лаўроў заявіў, што пагадненьне ня можа быць вымушанае ніводным з бакоў. Паводле міністра, затрыманьне і высылка з Малдовы некалькіх расейцаў па абвінавачаньні ў шпіянажы-непрыймальнае.

“Складваецца ўражаньне, што малдоўскія ўлады спрабуюць зрабіць усё магчымае і нават немагчымае, каб ня толькі блякаваць прыднястроўскае ўрэгуляваньне, байкатаваць аднаўлнеьне перамоўнага працэсу, але і яшчэ болей сапсаваць расейска-малдаўскія адносіны".

Прыднястроўскі рэгіён ля мяжы з Украінай аддзяліўся ад Малдовы ў 92 годзе пасьля ўзброенага канфлікту, у якім загінулі 1, 500 чалавек. Расея ўтрымлівае ў Прыднястроў’і 1,800 сваіх вайскоўцаў. Малдова і міжнародная супольнасьць патрабуюць іхнага вываду.
XS
SM
MD
LG