Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэрарыст-самагубца забіў ў Багдадзе 25 цывільных жыхароў


БАГДАД: Міністэрства Ўнутраных Справаў Іраку паведаміла, што тэрарыст –самагубца забіў сёньня ў Багдадзе 25 іракцаў, пераважна дзяцей, а таксама аднаго амэрыканскага вайскоўца. Яшчэ 25 чалавек, у тым ліку тры амэрыканскія салдаты былі параненыя. Нападнік узарваў свой аўтамабіль непадалёку ад групы дзяцей. Яны сабраліся вакол амэрыканскага бронетранспарцёра, а салдаты раздавалі ім цукеркі. Паводле нямецкага агенцтва, учора тэрарыст-самагубца забіў двух і параніў яшчэ некалькі чалавек ў суніцкай мячэці ў Бакубе.
XS
SM
MD
LG