Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З палестынскага лягеру для ўцекачоў выкрадзеныя два замежнікі


ГАЗА: Узброеныя людзі ў масках выкралі сёньня з палестынскага лягеру для ўцекачоў двух замежных супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі. Паводле насельнікаў лягеру ў Аль Бурэй, аўстрыец і брытанец былі выцягнутыя зь іхнага аўтамабілю. Амбасады Аўстрыі і Велікабрытаніі пацьвердзілі зьнікненьне іхных грамадзянаў. Палестынская паліцыя вядзе перамовы з выкрадальнікамі. Паводле ананімнага прадстаўніка аўстрыйскіх ўладаў, выкрадальнікамі зьяўляюцца сябры мясцовага гангу, якія гэткім чынам хочуць дамагчыся вызваленьня з турмы сваіх калегаў.
XS
SM
MD
LG