Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр абяцаў ўзмацніць барацьбу з тэрарызмам


ЛЁНДАН: Прэм’ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што ягоны ўрад тэрмінова разглядае сродкі барацьбы з падбухторваньнем да тэрарызму. З гэтай заявай ён выступіў ў часе адказу на пытаньні дэпутатаў парлямэнту ў справе апошніх тэрактаў ў Лёндане.

“ Мы будзем тэрмінова разглядаць пытаньне, як ўмацаваць працэдуры, якія не дазволіць уехаць у Вялікабрытанію тым, хто можа падштурхоўваць да ненавісьці, альбо дзейнічаць насуперак грамадзкаму парадку, і як дэпартаваць людзей, якім ўдалося лёгка прыбыць да нас”.

Блэр абаяцаў супрацоўнічаць з брытанскай мусульманскай грамадой, каб спыніць тое, што ён назваў “ скажоным і прадузятым стаўленьнем да ісламскай рэлігіі”. Брытанскія ўлады паведамілі, што паліцыя ідэнтыфікавала ўсіх чатырох выканаўцаў замахаў ў Лёндане і цяпер вядзе вышук тых, хто супрацоўнічаў зь імі.
XS
SM
MD
LG