Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Vox-populi ў Менску: ці магчыма супрацьстаяць тэрарызму?


Галіна Абакунчык, Менск З кожным годам павялічваецца колькасьць краінаў сьвету, якія пацярпелі ад тэрарыстычных нападаў. Чарговай ахвярай тэрарыстаў на мінулым тыдні стаў Лёндан. Міжнародная супольнасьць выказвае занепакоенасьць пагрозай усясьветнага тэрарызму. Якім чынам, на вашую думку, магчыма супрацьстаяць тэрарыстам?

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці магчыма супрацьстаяць тэрарызму і як гэта можна зрабіць?”

(Юначка: ) “Тэрарызму? Ня думаю, што такая пагроза існуе для нашай краіны. А ці можна? Дык, пэўна ж можна, калі згуртавацца. Пэўна ж, у больш разьвітых краінах нейкія сродкі для гэтага ёсьць”.

(Спадар: ) “Калі тэрарысты накіроўваюць удар па звычайных людзях, то, натуральна, што гэта нікуды не гадзіцца. Ці магчыма супрацьстаяць? Магчыма. Паменш ісламу — і ўсё будзе нармалёва”.

(Юнак: ) “А я лічу, што немагчыма. Бо тэрарызм, ён ідзе з краінаў Усходу. А там цяпер ідзе падмена іхных спрадвечных каштоўнасьцяў, рэлігійных каштоўнасьцяў. Яны гэтаму будуць супрацьстаяць, і гэта будзе цяжка і доўга. Трэба, каб год сто прайшло, каб усё ўпарадкавалася”.

(Спадар: ) “Тэрарызму, я думаю, можа супрацьстаяць кожная сьвядомая нацыя паасобку”.

(Спадарыня: ) “Мяркуючы паводле партызанскага руху, гэта немагчыма. Першы, хто сказаў праўду пра партызанаў, гэта быў наш Алесь Адамовіч. Яны, канечне, героі, але не такія ўжо і станоўчыя. А гэта ж усё тое самае. Але калі іх раней мала фінансавалі, то цяпер жа фінансуюць вельмі шмат, тых, хто хоча трымаць у сваіх руках усё і ўсіх. І гэта ўсё надоўга”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчыма супрацьстаяць тэрарызму і як?”

(Спадарыня: ) “Я нават ня ведаю. Мне падаецца, што гэта такая навала, ад якой лекі яшчэ ня знойдзеныя”.

(Спадар: ) “Гэта надуманае пытаньне насамрэч. Колькі людзей гіне ў аўтакатастрофах, колькі загінула падчас цунамі? А колькі гэтаму надаецца ў навінах увагі? Мізэр. Гэтак і тэрарызм — ён быў заўжды, і ставіцца да гэтага трэба прасьцей”.

(Спадар: ) “Пра Лёндан скажу. Менш трэба прымаць баевікоў з Чачэніі, тады ў іх і клопатаў будзе менш. Маўляў, вось, Расея іх перасьледуе, дык няхай цяпер паглядзяць, як яна перасьледуе”.

(Спадар: ) “Магчыма супрацьстаяць, калі пры ўладзе няма тэрарыстаў. А калі людзі на вышэйшых пасадах, той жа прэзыдэнт заяўляе, што людзі, якія не падтрымліваюць улады, ідуць у лясы, калі ён ухваляе дыктатарскія рэжымы і Гітлера, то мне падаецца, што для Беларусі тэрарызм — гэта рэальна”.
XS
SM
MD
LG