Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага - 13 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 13 ліпеня

“Беларуская крыніца”, 1935 год. Рэдакцыйны артыкул “Вызвольныя імкненьні нэграў”:

“У Афрыцы і ў Амэрыцы паяўляюцца штораз часьцей нэгры, што пакончылі англійскія й амэрыканскія ўнівэрсытэты і якія ідуць у чорны народ свой і вядуць яго да вызваленьня. Сяньня ўжо кліч “Афрыка для нэграў” перастае быць клічам, а становіцца рэальнай палітычнай сілай, каторая ў найбліжэйшых дзесяцілецьцях можа вывесьці на дарогу волі і долі 125-ці мільённы народ нэграў. Прывет і найлепшыя пажаданьні, браты нашыя чорныя, перасылае вам беларускі народ!”

“ЛіМ”, 1965 год:

“Мінскі Дом грампласцінак атрымаў вялікую партыю запісаў твораў замежных кампазітараў. Сярод іх — арабскае танга, танцы ў выкананні іспанскага танцавальнага аркестра, італьянскія лірычныя песні, а таксама англійская народная песня “Люблю”, французская “Я чакаю”, “Твая любоў” грэчаская і многія іншыя. З ахвотай набываюць мінчане пласцінкі з песнямі, якія выконвае Раберціна Ларэці”.

“Народная воля”, 1995 год. Іосіф Сярэдзіч піша:

“Наступны выйдзе праз тыдзень. Калі ўсё будзе добра, то ў жніўні вы часцей зможаце атрымліваць новую газету. А з наступнага квартала яна стане выходзіць як штодзённая. Не забудзьце толькі аформіць падпіску. Не кожнаму журналісту давялося перажыць столькі, колькі перажыў я. Як хочацца, каб надалей былі толькі светлыя, радасныя, напоўненыя творчасцю і плённымі вынікамі дні. Давайце ўсе разам пажадаем газеце “Народная воля” шчаслівага ўзлёту, добрых пошукаў на карысць нашай Беларусі, нашай Бацькаўшчыны”.
XS
SM
MD
LG