Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гуманітарны груз зь Італіі для чарнобыльскіх дзяцей чацьверты месяц марнуецца на Гомельскай мытні


Казімір Яноўскі, Гомель Каля 120 тонаў гуманітарнага грузу, дастаўленага зь Італіі ў Гомельскую вобласьць яшчэ на пачатку красавіка, да гэтага часу ляжыць на часовым складзе Гомельскай мытні. Прадукты харчаваньня, адзеньне, школьныя прылады прызначаныя для дзяцей зь інтэрнатаў, сельскіх школак. Шмат тут імянных пакункаў. Некалькі тонаў прадуктаў, у тым ліку пірагі да Вялікадня, ужо сапсаваліся.

Начальніца аддзелу арганізацыі мытнага кантролю Гомельскай мытні Людміла Салган паведаміла, што Міжнароднае дабрачыннае грамадзкае аб`яднаньне “Дапамога дзецям Чарнобылю”, на адрас якой паступіў груз, не падала неабходныя дакумэнты дзеля таго, каб атрымаць дазвол на дастаўку грузаў адрасатам. Прадстаўнікі грамадзкага аб`яднаньня, у сваю чаргу, лічаць, што нельга ставіць у адзін шэраг гуманітарныя грузы і камэрцыйныя. Перапісаць усе найменьні тавараў, што ўкладзеныя ў пакункі, складана фізычна – іх дзясяткі тысячаў.

Справа дабрачыннага грузу зь Італіі дайшла да Дэпартамэнту гуманітарнай дапамогі кіраўніцтва справамі прэзыдэнта і Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
XS
SM
MD
LG