Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанская паліцыя ідэнтыфікавала ўсіх чатырох выканаўцаў бомбавых замахаў ў Лёндане


ЛЁНДАН: Брытанская паліцыя ідэнтыфікавала ўсіх 4 тэрарыстаў адказных за бомбавыя замахі ў Лёндане. Тэлеканалаы БіБіСі і Скай Нюс паведамілі, што ўсе тэрарыст загінулі. Раней паліцыя закрыла чугуначную станцыю ў Лутон на поўнач ад Лёндану, каб праверыць запаркаваны непадалёку аўтамабіль, які як мяркуецца мае дачыненьне да апошніх тэрактаў ў Лёндане. Брытанская паліцыя правяла сёньня ператрусы ў шэрагу дамоў. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў часе акцыі ніхто не быў арыштаваны. Паводле найноўшых дадзеных, у выніку чатырох выбухаў ў мэтро і аўтобусах загінулі 52 чалавекі. Сёньня амбасада ЗША ў Велікабрытаніі зьняла забарону на падарожжа ў Лёндан для амэрыканскіх вайскоўцаў. Цягам некалькіх дзён пасьля тэрактаў, з меркаваньняў бясьпекі персаналу дзьвюх амэрыканскіх базаў ў Велікабрытаніі не рэкамендавалася наведваць Лёндан.
XS
SM
MD
LG