Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымаў грэка-католікаў сёлета ўпершыню здымаў на відэа міліцэйскі апэратар. І ўпершыню за 12 гадоў уніятаў не пусьцілі памаліцца ў Сафійцы


Вінцэсь Мудроў, Полацак У мінулыя выходныя ля муроў Сафійскага сабору скончылася традыцыйная пешая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў зь Віцебску ў Полацак. Ладзіцца яна ў памяць аб чатырох манахах-базыльянах, забітых непасрэдна ў сьценах галоўнай беларускай бажніцы расейскім царом Пятром І і ягонымі цівунамі.

Сёлета мінула 300 гадоў ад тых трагічных падзеяў.

Агулам у Полацак прыйшло блізу дзьвюх сотняў грэка-католікаў. У асноўным, гэта была моладзь. Разам зь беларусамі доўгаю дарогаю ішлі таксама іхныя адзінавернікі з Украіны, Расеі і Польшчы.

У памяць бязьвінна забітых манахаў на цьвінтары Сафійскага сабору было зладжанае набажэнства. У адрозьненьне ад мінулых гадоў, мясцовыя ўлады не дазволілі правесьці яго ў сьценах сабору. Таксама ўпершыню за дванаццаць гадоў удзельнікаў набажэнства здымаў на відэакамэру міліцэйскі спэцапэратар.
XS
SM
MD
LG