Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейска-беларуская камісія заклікае ўрад Расеі абмеркаваць сытуацыю з грамадзянскімі правамі ў Беларусі


Алесь Дашчынскі, Менск Грамадзкая расейска-беларуская камісія Савету пры прэзыдэнце Расеі ў справе спрыяньня разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека заклікала ўрад Расейскай Фэдэрацыі ўключыць тэму захаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў у пастаянны парадак дня дыялёгу з уладамі Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве для СМІ, распаўсюджанай камісіяй. У ёй чальцы камісіі выказваюць абурэньне ў сувязі з жорсткім спыненьнем супрацоўнікамі беларускіх органаў правапарадку акцыі “Хочам ведаць праўду”, якая праходзіла 7 ліпеня ў Менску і была прысьвечаная 5-й гадавіне зь дня зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Паводле чальцоў расейска-беларускай камісіі Савета пры прэзыдэнце Расеі, падзеі 7 ліпеня сталі яшчэ адным сьведчаньнем наступу ўлады Беларусі на грамадзянскія правы і свабоды.
XS
SM
MD
LG