Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Курманбек Бакіеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Кіргізстане


БІШКЕК: Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Кіргізстану Курманбек Бакіеў абвешчаны пераможцам на ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне. Паводле старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, пасьля падліку 95% галасоў, Бакіеў набраў амаль 89%. Выбарчая актыўнасьць склала 74%. Бакіеў васока ацаніў выбар зроблены грамадзянамі краіны.

“Народ выявіў высокую грамадзянскую актыўнасць, зрабіў свой выбар і гэта зразумелае. Кіргізы стомленыя галечай і бяспрацоў''ем, пастаяннай нестабільнасьцю, якую некаторыя сілы спрабавалі скарыстаць ў сваіх мэтах".

Міжнародныя назіральнікі не зафіксавалі сур’ёзных парушэньняў ў часе галасаваньня. Яны ў асноўным лічаць, што выбары былі значна болей празрыстымі і справядлівымі, чым у мінулым. Бакіеў ўзначаліў часовы ўрад пасьля таго як ў сакавіку ў выніку масавых пратэстаў прэзыдэнт Аскар Акаеў быў адхілены ад улады.
XS
SM
MD
LG