Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Станіслаў Шушкевіч: “ Час зыходу Лукашэнкі блізкі. Можа, і да выбараў-2006 не дабудзе” <b/>


Сяргей Навумчык. Прага На тэлефоннай сувязі ў Менску – былы кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г. Станіслаў Шушкевіч.

(Навумчык: ) “Станіслаў Станіслававіч, 11 ліпеня 1994 г. Вы даведваецеся, што на выбарах перамог Лукашэнка. Вашы адчуваньні?”

(Шушкевіч: ) “Ведаеце, па-першае, я гэтага чакаў, таму што кіраўнік майго штабу тагачасны, Шчарбінін, ён кантактаваў з сацыёлягамі, і перамога Лукашэнкі для мяне была чаканай. Ну што я думаў -- давядзецца два, тры, гады, чатыры -- чакаць, пакуль людзі ўсьвядомяць, якую памылку яны зрабілі. Таму што чакаць ад гэтага чалавека нечага людскага я ўжо ня мог. І вельмі я шкадаваў, што яму дапамагалі тыя людзі, якія маглі б нядрэнным чынам ўзьдзейнічаць на станоўчыя перамены ў Беларусі. Я не разумеў тады -- чаму яны пайшлі да яго ў каманду? Я маю на ўвазе і Ганчара, і Лябедзьку... Было для мяне вельмі гэта незразумелым, але я думаў, што яны вось-вось усьвядомяць, што гэта такое. Ну, гэта так і здарылася”.

(Навумчык: ) “Ваша ацэнка гэтага 11-гадовага перыяду?”

(Шушкевіч: ) “Тое, што краіна адсунутая назад, гэта зразумела, таму што нельга яе параўноўваць з 1913 годам ці з пасьляваеннымі гадамі. Трэба параўноўваць з тымі краінамі, якія стартавалі ў ва ўмовах, параўнальных з намі. У нас былі лепшыя стартавыя ўмовы. чым у Польшчы, чым у прыбалтыйскіх рэспубліках. Таму што валавы ўнутраны прадукт, пералічаны па нармальных усясьветных мэтодыках, ён у нас быў большы. Арамя таго, што вельмі важна, і што можа я толькі сёньня ўсьведамляю, а тады я гэта інтуітыўна ўспрымаў, - што кваліфікацыя нашых рабочых была значна большай. Таму што кваліфікацыя рабочых зборачнага цэху заўсёды большая за тых рабочых, якія рыхтуюць дэталі для гэтага цэху. а ў Савецкім Саюзе Беларусь і была такім зборачным цэхам”.

(Навумчык: ) “А памятаеце, як дэпутаты-камуністы і прыхільнікі Кебіча казалі -- "Куды ж нам выжыць самастойна, Беларусь жа --гэта "зборачны цэх"?”

(Шушкевіч: ) “Гэта было глупства. У параўнаньні з расейскай кваліфікацыяй -- тады гэта было 7-8 адсоткаў, сёньня 5 адсоткаў -- у нас кваліфікацыі было разы ў тры, а то і ў пяць болей”.

(Навумчык: ) “Станіслаў Станіслававіч, я разумею, што Вы не футуроляг, і ўвогуле прагноз -- справа рызыкоўная... Але ўсё ж задам Вам пытаньне -- колькі яшчэ часу Лукашэнка застанецца на пасадзе?”

(Шушкевіч: ) “Ведаеце, цяпер ужо можна адназначна сказаць, што той правільны камуністычны тэзіс, што калі вярхі ня здольныя кіраваць па-ранейшаму, а нізы ня хочуць жыць па-ранейшаму. -- ён надышоў. Калі я днямі быў на Берасьцейшчыне, і была мабілізаваная ўся раць памежная і міліцэйская, каб складваць пратаколы, што я "незаконна" апынуўся ў памежнай зоне і нават арганізаваў там сход, да арганізацыі якога ня маю дачыненьня, -- дык я тлумачыў міліцыянтам і памежнікам, што ў на адбываецца. і ведаеце. увесь іх выгляд, акрамя аднаго там --маладзенькі такі, дурненькі. відавочна, -- усе, акрамя аднаго, як бы спачувалі...Казалі, што "ы зрабілі такія крокі, выведзеная ядзерная зброя, у нас бясьпека лепшая"... Ведаеце, я ня бачу людзей зьнізу, якія б падтрымлівалі гэты рэжым. Яны пратэстуюць, але вымушаныя рабіць выгляд, што падпарадкоўваюцца і выконваюць гэтыя законы. Я думаю. што час гэты вельмі блізкі. Можа, і да выбараў 2006 г. не дабудзе”.
XS
SM
MD
LG