Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Іраку - 24 чалавекі загінулі


БАГДАД. У ірацкай сталіцы прынамсі 16 чалавек загінулі, а дзесяткі былі параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля каля цэнтру, дзе прымаюць кандыдатаў на працу ў паліцыі і службу ў войску. Сёньня ж 2 чалавекі загінулі і васьмёра параненыя ад аналягічнага выбуху каля будынку муніцыпалітэту ў горадзе Кіркук. Каля гораду Масул чацьвёра паліцыянтаў былі забітыя а некалькі параненыя ў выніку выбуху каля картэжу начальніка паліцыі раёну. Сам генэрал не пацярпеў. Усе тры замахі ўчынілі тэрарысты-сьмяротнікі. Адказнасьць за выбух у Багдадзе ўзяла ўдзел групоўка Абу Мусабы аз-Закраўі. Сёньня ж ўлады паведамілі, што выкрадзены ў суботу кіраўнік ірмцкай спартыўнай асацыяцыі каратэ – забіты. Ягонае цела знойдзенае каля Багададу.
XS
SM
MD
LG