Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане прагаласавалі больш за палову выбаршчыкаў


БІШКЕК. Выбары прэзыдэнта Кіргізстану прызнаныя сапраўднымі – удзел у галасаваньні ўзялі ўжо больш за 50% выбаршчыкаў. Паводле вынікаў апытаньняў каля выхаду з выбарчых участкаў, лідзіруе цяперашні выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Курманбек Бакіеў – аб тым, што падтрымалі яго, заявілі каля 70% апытаных. Бакіеў падкрэсьлівае надзвычайную важнасьць сёньняшніх выбараў. (Бакіеў: ) “Унікальнасьць гэтых прэзыдэнцкіх выбараў у тым, што ўпершыню ад часу калі наша краіна атрымала незалежнасьць, выбары насамрэч з’яўляюцца выбарамі – у прамым сэнсе гэтага слова. Кожны грамадзянін Кіргізстану мае сапраўдную магчымасьць выбраць сярод кандыдатаў таго, каго лічыць лепшым. Ніхто на яго не цісьне, не пагражае, не радзіць, як галасаваць”. Між тым прадстаўнікі некалькіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта заявілі, што Бакіеў выкарыстоўвае гэтак званы “адміністратыўны рэсурс”.
XS
SM
MD
LG