Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс у Кітаі


ПЭКІН. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, якая знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітаі, узяла ўдзел у прэсавай канфэрэнцыі разам з кіраўніком КНР Ху Цзіньтао і іншымі кітайскімі афіцыйнымі асобамі. Галоўная тэма, што абмяркоўвалася ў часе візыту, – пошук шляхоў разблякаваньня шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Спадарыня Райс заявіла, што цяпер Паўночная Карэя зрабіла стратэгічны выбар і адмовілася ад распрацоўкі ядзернай зброі, а цяпер галоўная мэта – дамагчыся бяз’ядзернага статусу карэйскай паўвыспы. Кандаліза Райс адзначыла, што ў часе перамоваў абмяркоўваліся таксама праблемы шанаваньня правоў чалавека і рэлігійных свабодаў
XS
SM
MD
LG