Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ёсьць першыя вынікі сьледзтва ў справе тэрактаў у Лёндане


ЛЁНДАН. Прадстаўнік паліцыі Лёндану Брайан Пэддзік у часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі паінфармаваў пра першыя вынікі сьледзтва ў справе тэрарыстычных замахаў. У чацьвер раніцай, у гадзіны пік, адбыліся чатыры выбухі – тры ў мэтро і адзін ў аўтобусе. Гаворыць Брайна Пэддзік. (Пэддзік: ) “Беручы пад увагу тое, што , што гэтыя выбухі адбыліся амаль адначасова, прыкладна праз 50 сэкунд адзін пасьля другога, мы схільныя лічыць, што выбуховыя прыстасаваньні мелі гадзіньнікавыя мэханізмы, а не былі здэтанаваныя ўручную. Аднак ніводнай магчымасьці мы не выключаем” Паводле прадстаўніка лёнданскай паліцыі, на адной са станцыяў мэтрапалітэну ратаўнікі працягваюць спробы дастаць целы загіблых са зьнішчанага выбухам вагону. Колькі там можа быць целаў, паліцыя ня ведае. На дадзены момант афіцыйна зацьверджаная лічба ахвяраў выбухаў 49 чалавек, яле яна, праўдападобна, хутка вырасьце.
XS
SM
MD
LG