Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: колькасьць ахвяраў дасягнула 49


ЛЁНДАН. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць ахвяраў учорашніх тэрактаў у сталіцы Вялікабрытаніі – 49 чалавек. Як паведаміў начальнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр, пры выбуху двухпавярховага аўтобуса загінулі 13 чалавек, а ня 2, як было абвешчана ў чацьвер. Ня менш за 700 чалавек у выніку тэрактаў былі параненыя. Звыш 20 зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Мэр Лёндану Кен Лівінгстаўн заклікаў лёнданцаў не паддавацца паніцы: “Я сам у панядзелак, як заўсёды, паеду на працу мэтрапалітэнам. І мая рада лёнданцам – давайце і надалей жыць у гэтым горадзе, працаваць, любіць гэты горад – як і дагэтуль”.

Паводле начальніка паліцыі, ёсьць падставы меркаваць, што тэракты ўчыненыя ваеўнікамі “Аль-Каіды”. Сёньня раніцаю міністар унутраных справаў Вялікабрытаніі Чарлз Кларк ня выключыў магчымасьці новых тэрактаў. У Злучаных Штатах і бальшыні краін Эўропы пасьля тэрактаў у Лёндане быў падвышаны ровень тэрарыстычнай пагрозы.
XS
SM
MD
LG