Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец: “Толькі той варты свабоды, хто гатовы за яе змагацца”


Алег Супрунюк, Берасьце Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч атрымаў ліст з-за кратаў ад Сяргея Скрабца.

Апазыцыйны палітык, які ўтрымліваецца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, паведамляе ў сваім лісьце, што пасьля 40 дзён галадоўкі пэрыядычна адмаўляецца ад ежы і зараз. Есьці мяса Сяргей Скрабец увогуле не зьбіраецца пакуль ня выйдзе на волю.

Некалькі тыдняў таму Анатоль Ляўковіч перадаў у ізалятар кнігу Аляксандра Фядуты пра Аляксандра Лукашэнку. З атрыманага сёньня ліста вынікае, што кніга трапіла ў камэру да Сяргея Скрабца і той прачытаў яе зь вялікім задавальненьнем.

Ліст спадара Скрабца заканчваецца словамі: “Спадзяюся, што свабода і дэмакратыя хутка перамогуць і ў нашай краіне, гэта пытаньне часу. Толькі той варты свабоды, хто гатовы за яе змагацца. Я гатовы і вы таксама трымайцеся”.
XS
SM
MD
LG