Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Лёндане: звыш 50 ахвяраў


ЛЁНДАН. Колькасьць ахвяраў учорашніх тэрактаў у сталіцы Вялікабрытаніі перавысіла 50. Як паведаміў начальнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр, пры выбуху двухпавярховага аўтобуса загінулі 13 чалавек, а ня 2, як было абвешчана ў чацьвер. Ня менш за 700 чалавек у выніку тэрактаў былі параненыя. Звыш 20 зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле начальніка паліцыі, ёсьць падставы меркаваць, што тэракты ўчыненыя ваеўнікамі “Аль-Каіды”. Сёньня раніцаю міністар унутраных справаў Вялікабрытаніі Чарлз Кларк ня выключыў магчымасьці новых тэрактаў.
XS
SM
MD
LG