Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох гарадзенскіх журналістаў пакаралі штрафамі за несанкцыянаваны пікет


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні сёньня суд пакараў трох удзельнікаў несанкцыянаванага пікету, які адбыўся пад лёзунгам “Аддайце палякам “Głos znad Niemna!”

Галоўнага рэдактара гэтай газэты Анджэя Пісальніка і карэспандэнта газэты “Салідарнасьць” Івана Романа аштрафавалі на 100 базавых велічыняў кожнага, гэта — 2 мільёны 550 тысяч рублёў. Супрацоўніца “Głosu znad Niemna” Інэса Тодрык пакараная штрафам памерам 20 базавых велічыняў.



Пікет адбыўся ў сераду 6 ліпеня. Міліцыянты затрымалі тады пяць чалавек, двух пакаралі ў той самы дзень. Галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут быў аштрафаваны на 200 базавых велічыняў, а супрацоўнік “Głosu znad Niemna” Ігар Банцар — на 20 базавых велічыняў.



На здымках: Інэса Тодрык і Анджэй Пісальнік; Іван Роман
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG