Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жыхары Добрушу выказваюцца пра Сталіна


Казімер Яноўскі, Добруш “Як вы ставіцеся да вяртаньня імя Сталіна ў грамадзкае жыцьцё Беларусі”? Гэтае пытаньне жыхарам Добрушу задаваў наш карэспандэнт.

(Мужчына: ) “Дысцыпліна у “вярхах” патрэбна. Яны там рабочы кляс нават слухаць ня хочуць. Калі б быў Сталін, дык ён, можа, прыціснуў бы іх: ану, пажывіце самі тут!”

(Жанчына: ) “Гэта палітыка. Нам гэтая палітыка не патрэбна. Мы – рабочыя людзі”.

(Хлапец: ) “Ня трэба нам Сталін, дыктатары нам не патрэбны”.

(Дзяўчына: ) “Нам Сталін патрэбны дзеля парадку і строгасьці”.

(Жанчына: ) “Сталін нам жыцьцё даў, вызваліў ад іга нямецкага. Колькі ён зьнішчыў, ня важна. Можа, нехта і варты быў зьнішчэньня”.

(Мужчына: ) “Мне няхай пабудуюць вуліцу, каб я мог хадзіць, каб на лодцы ня плаваў, тады я скажу: і лінія Сталіна патрэбна”.

(Жанчына: ) “Ня трэба вяртаць імя Сталіна. З той прычыны, што ён людзей зьнішчаў. Шмат людзей. Я чытала багата літаратуры. Тады такое тварылася, што валасы дыбам”.

(Хлапец: ) “Не, ня трэба ён нам. Я наогул Лукашэнку не разумею”.

(Жанчына: ) “Каб не Сталін, мы наогул былі б пад немцамі. Памылкі ў яго былі. Ён ня слухаў, ён – грузін. У яго галава працавала не так, як у нашых. Пасьля аднак ён зрабіў усё, каб мы засталіся свабоднымі людзьмі”.

(Вэтэран: ) “Мы ішлі за Радзіму, за Сталіна. На танках, на самалётах было напісана: За Радзіму! За Сталіна!”

(Жанчына: ) “Што добрага зьвязана зь імем Сталін – рэпрэсіі патрэбны? І так нялёгка жывецца. 1937-га году захацелі?”

(Мужчына: ) “Не падзяляю вяртаньня. Не самыя прыемныя ўспаміны зьвязаны з гэтым імем. І пэрыяд быў ня самы лепшы ў гісторыі краіны”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэтага ня трэба рабіць. На мой погляд, зь ім зьвязаны таталітарны рэжым, які не павінен быць у нашай краіне”.

(Мужчына: ) “Вельмі шмат нядобрага зьвязана з гэтым імем, вельмі шмат зла. У некалькі разоў болей, чым нават у Івана Грознага. Ня трэба нам вяртаць імя Сталіна”.

(Жанчына з мужам: ) “Мы лічым, што яно нам не патрэбна. З імем Сталіна асацыяваны сьлёзы, пакуты людзей, ГУЛАГ. Нам гэта не патрэбна”.
XS
SM
MD
LG