Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 7 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 7 ліпеня

“Звязда”, 1955 год. Зь Берасьця:

“Учора тут адбылася абласная нарада пастухоў. З дакладам аб мерах па павелічэнню надояў малака ў летні перыяд выступіла сакратар абкома партыі тав.Громава… Выступіўшыя на нарадзе пастухі калгаса імя Молатава Жабінскага раёна Васілій Кірыльчук, калгаса імя Свердлова Жабчыцкага раёна Іосіф Аўдзейчук і іншыя падзяліліся вопытам арганізацыі лагернага утрымання жывёлы, загоннай сістэмы пасьбы кароў. Рашэннем аблвыканкома і абкома партыі вялікай групе пастухоў, якія дабіліся высокіх паказчыкаў па надоях малака, прысвоена званне “лепшага пастуха” і выдадзены прэміі”.

“ЛіМ”, 1985 год. Я.Ліпень, выкладчык Менскага інстытуту культуры, дзеліцца думкамі пра сьвяткаваньне Купальля:

“Каля кастроў можна праводзіць спаборніцтвы, віктарыны, конкурсы, выступленні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, фальклорных ансамбляў. На гэтым свяце добра гучалі б песні аб працы, роднай прыродзе, не лішнімі былі б і жартоўныя песні, гумар, прыпеўкі, лірыка. Можна добрым словам успомніць перадавікоў вытворчасці, а заадно і пасмяяцца з гультаёў, парушальнікаў дысцыпліны. Як і ў даўніну, можна выбраць вядучых свята Купаліша і каралеву купальскага свята Купалінку”.

“Культура”, 1995 год. Рыгор Грудніцкі вызначае:

“Тутэйшасць” беларуса — гэта маўклівая самаідэнтыфікацыя, своеасаблівая сістэма каардынат, якая вызначае форму злучнасці беларуса і свету. У гэтай каардынатнай сістэме беларус не існуе без свету, а свет не знаходзіць свойго наймення без беларуса. Гэтая каардынатная сетка ёсць прасторай, якую стварае беларус і якая стварае беларуса. Праз гэтую “суб’ектывацыю” аб’ектыўная прастора бытавання набывае душу, жывое памкненне, і праз яе ж беларус узнімаецца над побытавым, будзённым, ствараючы нябеснае з зямнога на зямлі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG