Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Васільева выпусьцілі па амністыі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня палітвязьня Аляксандра Васільева пасьля абеду выпусьцілі зь менскай калёніі на вуліцы Кальварыйскай. У 20 гадзінаў ён вярнуўся дахаты ў Горадню.

Днямі спадара Васільева запрасілі на камісію ў справах амністыі і паведамілі, што ён падлягае амністыі як вязень, які адседзеў адну траціну свайго тэрміну і які мае няшмат парушэньняў.

Аляксандру Васільеву 59 гадоў, ён падпалкоўнік запасу ўзброеных сілаў. Ён займаўся прадпрымальніцтвам і грамадзкай дзейнасьцю. 7 верасьня 2004 году яго разам з Валерыем Леванеўскім, зь якім яны кіравалі Агульнанацыянальным страйкамам прадпрымальнікаў, асудзілі на 2 гады зьняволеньня кожнага — за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG