Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыстычныя замахі ў Лёндане - 33 чалавекі забітыя


ЛЁНДАН. Тут, паводле апошніх дадзеных, загінулі 33 чалавекі, што да колькасьці параненых, дык розныя крыніцы падаюць розныя лічбы – ад 45 да 190. Выбухі адбыліся ў цэнтры Лёндану ў гадзіны пік – у мэтро і аўтобусах. Паводле паліцыі выбухнулі прынамсі 4 бомбы. Прэм''е-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што сэрыя сёньняшніх выбухаў ў Лёндане выглядае на каарданаваную тэрарастычную акцыю, якая разьлічаная на зрыў сустрэчы лідэраў «вялікай васьмёркі» ў Шатляндыі. Адказнасьць за замахі ўзяла на сябе групоўка, зьвязаная з аль-Каідай. Кааардынаваныя выбухі адбыліся дзень пасьля таго, як Лёндан атрымаў права арганізаваць Летнія Алімпійскія Гульні ў 2012 годзе. Мэр Лёндану Кэн Лівінгстоўн заявіў:: (Лівінгстоўн: ) « Гэта не тэрарастычны акт супраць лідэраў і ўладных асобаў. Гэьтыя атакі не былі накіраваныя супраць прэзыдэнтаў і прэм''ер-міністраў. Яны былі накіраваныя супраць шэраговых жыхароў Лёндану: белых і чорных, мусульманаў і хрысьціянаў, індуістаў і габрэяў, маладых і старых»
XS
SM
MD
LG