Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Румыніі пайшоў у адстаўку


БУХАРЭСТ. Урад Румыніі пайшоў сёньня ў адстаўку. Прэм’ер-мінітсра Калін Тарычану абвясьціў, што ён і ўсе мінітсры кабінэту пакідаюць свае пасады з-за таго, што Канстытуцыйны суд Румыніі заблякаваў ухваленьне пакету законаў у справе судовай рэформы. Правядзеньня судовай рэформы дамагаецца Эўрапейскі зьвяз – гэта адна з умоваў далучэньня Румыніі да аб’яднанай Эўропы ў 2007 годзе. Цяпер у Румыніі будуць прызначаныя датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG