Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш і жыхары Лёндану аб тэрактах


Прэзідэнт ЗША Джордж Буш пасьля пасяджэньня “Вялікай васьмеркі” пракамэнтаваў сёньняшнія тэракты ў Лёндане наступным чынам.

(Буш: ) Вы бачыце тут на саміце людзей, якія працуюць, каб паменьшыць беднасьць, каб дапамагчы пазбавіць сьвет ад СНІДу. І зь іншага боку Вы бачыце асобаў, якія забіваюць нявіных людзей. Цяжка знайсьці больш яскравы кантраст. Вайна з тэрорам працягваецца.Я быў больш за ўсё уражаны рашэньнем усіх лідэраў васьмёркі. Іх рашэньне была такім жа непахісным, як і маё, і гэтае рашэньне – не саступаць тэрарыстам. Мы знойдзем іх, мы будзем іх судзіць і ў той жа самы час, мы будзем распаўсюджваць ідэялёгію надзеі і спачуваньня, якая пераможа іх ідэалёгію нянавісьці.

А вось расповеды лёнданцаў, якія былі заблякаваныя ў паяздох мэтро ў выніку выбухаў.

(Лёнданец:) Людзі пачалі крычаць, бо быў пах гары і людзі думалі , што ім наканавана памерці. Людзі пачалі маліцца, хтосьці ўпаў у паніку, пачалі біць вокны вагонаў мэтро, каб даць доступ кіслароду. Шмат жанчынаў страцілі прытомнасьць.

(Лёнданец: )Мы былі запертыя ў пастку, як сардзіны, якія чакаюць сьмерці. І я думаў, што маё жыцьцё скончылася, як і ўсе астатнія. І толькі праз поўгадзіны людзі пачалі пакідаць вагон мэтро.

(Лёнданец: ) Я думаў, што мы сутыкнуліся зь іншым цягніком. Я думаў гэтай да тае пары, пакуль нас ня вывялі з цягніка. І тады я ўбачыў гэта, убачыў рэшткі вагонаў , раскіданых па рэйках, мёртвыя целы, які ляжалі на рэйках . гэта было жахліва.
XS
SM
MD
LG