Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра тое, каб у рэзалюцыі згадалі ЭГУ, паклапаціўся акадэмік Павілёніс


Тацяна Поклад, Вільня У прынятай сёньня Эўрапейскім Парлямэнтам рэзалюцыі што да сытуацыі ў Беларусі таксама вітаецца аднаўленьне ў Вільні дзейнасьці закрытага беларускімі ўладамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ). Эўрапарлямэнт зьвярнуўся да ўнівэрсытэтаў Эўразьвязу з заклікам прызнаваць дыплёмы ЭГУ.

Пытаньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту было ўлучаная ў рэзалюцыю паводле прапановы літоўскі эўрапарлямэнтара, акадэміка, былога рэктара Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Батуры, Раландаса Павілёніса.

Раландас Павілёніс сказаў Радыё Свабода:

(Павілёніс: ) “Ня будзе перабольшваньнем сказаць, што эўрапейскія ўнівэрсытэты былі папярэднікамі Эўрапейскага Зьвязу. Карані Эўрапейскага Зьвязу, бяз сумневу, знаходзяцца ва ўнівэрсытэтах. Але карані, асновы ўнівэрсытэтаў – у вольным лібэральным мысьленьні, у свабодзе думкі. Можна зачыніць у вязьніцы цела, можна пераўтварыць усю краіну ў турму, – але немагчыма зачыніць свабодны дух, ён перамагае любыя сьцены, нават калі яны ўзьведзеныя вакол цэлай краіны, як гэта зроблена Лукашэнкам. Вось чаму ў рэзалюцыі прапанаванай мною і падтрыманай маімі калегамі ў Эўрапарлямэнце, мы вітаем аднаўленьне дзейнасьці Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Літве. Гэта мае на мэце падтрымку дэмакратыі, свабоды думкі, правоў чалавека праз адукацыю, праз выхаваньне новага пакаленьня для Беларусі – добра адукаванага, з адкрытым і свабодным мысьленьнем."

Гл. таксама • Эўрапарлямэнт амаль аднагалосна прыняў рэзалюцыю па Беларусі
XS
SM
MD
LG