Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Леванеўскаму адмовілі ў амністыі як "злоснаму парушальніку"


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сям’я кіраўніка страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага атрымала ад яго з калёніі ліст. Ён паведамляе, што яго не ўключылі ў сьпіс тых, хто падлягае амністыі, абвешчанай да 9 траўня. Яму гэта стала вядома загадзя, а 30 чэрвеня палітвязьня выклікалі на камісію ў справах амністыі і сказалі, што яму адмоўлена ў выкарыстаньні адносна яго амністыі, бо ён зьяўляецца “злосным парушальнікам”. Валеры Леванеўскі зазначае, што ён гэта прадбачыў.

Адвакат спадара Леванеўскага Аляксандар Бірылаў паведаміў Радыё Свабода, што пакуль ня ведае аб тым, што кіраўніку агульнанацыянальнага страйкаму адмоўлена ў амністыі, але такі вынік можна было прадбачыць, сказаў адвакат.

У сваім лісьце дахаты Валер Леванеўскі зазначае, што перш за ўсё пад амністыю трапляюць тыя, хто нават маючы некалькі судзімасьцяў, умее наладзіць адносіны з адміністрацыяй папраўчай установы.

У лісьце паведамляецца, што адзінай зьменай у жыцьці палітвязьня сталася тое, што яго нарэшце прынялі на працу ў мэдычную часьць калёніі днявальным, які фактычна зьяўляецца прыбіральшчыкам. Плаціць будуць 9 тысяч рублёў за месяц. Валеры Леванеўскі піша, што такая праца ня можа задаволіць, але гэта лепей, чымсьці нічога.

***

7 верасьня 2004 году кіраўніка агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і ягонага намесьніка Аляксандра Васільева Ленініскі раённы суд Горадні пакараў кожнага двума гадамі зьняволеньня за публічную абразу прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG