Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пяць гадоў таму зьнік Зьміцер Завадзкі (анонс)


Ганна Соусь, Менск Сёньня адбудзецца некалькі акцыяў, прымеркаваных да пятай гадавіны зьнікненьня тэлеапэратара расейскага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага.

А 16 гадзіне Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізуе ва ўрочышчы Курапаты Дзень памяці Зьмітра Завадзкага і Веранікі Чаркасавай, якую па-зьверску забілі летась у кастрычніку. Удзел у акцыі на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій возьмуць родныя Зьмітра Завадзкага і Веранікі Чаркасавай, а таксама прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў і карэспандэнты беларускіх і замежных мэдыяў. Пасьля гэтага а 18-ай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбудзецца Ланцуг неабыякавых людзей. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG