Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Аўстрыі спраўджваюць інфармацыю аб магчымай сувязі новаабранага прэзыдэнта Ірану да палітычнага забойства


ВЕНА. Улады Аўстрыі спраўджваюць інфармацыю аб тым, што новаабраны прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадынэджад нібыта мае дачыненьне да палітычнага забойства, якое было ўчыненае ў Вене ў 1989 годзе. Пра тое, што Ахмадынэджад меў дачыненьне да забойства лідэра іранскіх курдаў і ягоных памочнікаў, гэтымі днямі заявіў дэпутат аўстрыйскага парлямэнту Пэтэр Пільц. Дэпутат спасылаўся на словы іранскага журналіста, які жыве ў Францыі. Улады Ірану ўжо запатрабавалі ад Аўстрыі тлумачэньняў, назваўшы абвінавачаньні “бязглузьдзіцай”.
XS
SM
MD
LG