Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эдынбургу скончыўся марш пратэсту


ЭДЫНБУРГ. Тысячы дэманстрантаў узялі ўдзел у маршы пратэсту перад самітам Вялікай васьмёркі. Спачатку паліцыя не дазволіла праводзіць марш зь меркаваньняў бясьпекі. Аднак пасьля перамоваў з арганізатарамі шэсьця паліцыя вырашыла зьняць забарону. Лідэры дзяржаваў “вялікай васьмёркі” зьбіраюцца сёньня ў гатэлі “Глен’іглз” каля шатляндзкага гораду Стэрлінг. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў трохдзённага саміту – кліматычныя зьмены ў сьвеце й разьвіцьцё Афрыкі.
XS
SM
MD
LG