Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША занепакоеныя лёсам узбэцкага ўцекача


АЛМАТЫ. Злучаныя Штаты выказалі крайнюю занепакоенасьць лёсам арыштаванага ў Казахстане ўзбэцкага праваабаронца Лутфулы Шамсудзінава – сьведкі крывавага здушэньня травеньскіх масавых пратэстаў у Андыжане.

Пасол ЗША ў Казахстане Джон Ордуэй падкрэсьліў, што ў адпаведнасьці зь Міжнароднай канвэнцыяй у пытаньнях уцекачоў Казахстан абвязаны не выдаваць праваабаронца Ўзбэкістану.

Супраць экстрадыцыі выступіла й міжнародная праваабарончая арганізацыя “Г’юман Райтс Уотч”. Тым часам Служба нацыянальнай бясьпекі Ўзбэкістану заявіла сёньня, што падазрае Шамсудзінава ў тэрарызьме.
XS
SM
MD
LG