Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыель Шарон прысьпешвае пабудову муру


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон аддаў распараджэньне прысьпешыць пабудову “абарончага муру” на Заходнім беразе Ярдану.

Пабудова муру пачалася больш як два гады назад, аднак дасюль пастаўленая толькі траціна муру, даўжыня якога мае скласьці 680 кілямэтраў. Мур абкружыць Ерусалім з усіх бакоў. Мэта пабудовы – прадухіліць пранікненьне ў Ізраіль палестынскіх экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG