Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя зноў спрабуе сарваць выбары дэлегатаў на кангрэс дэмсілаў


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Сёньня ўвечары паўдзясятка міліцыянтаў з Чачэрску, якіх ачольваў маёр міліцыі Цалка, прыехалі ў вёску Залесьсе, каб сарваць раённы сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім павінен быць вызначаны адзіны кандыдат на прэзыдэнта да выбараў 2006 году.

Свой візыт у прыватны вясковы дом міліцыянты патлумачылі пошукам забітага чалавека і наркотыкаў. Яны ўчынілі пашпартную праверку ўсіх ўдзельнікаў сходу. З гаспадара дома ўзятае пісьмовае тлумачэньне.

(Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG