Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 6 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 6 ліпеня

“Беларус”, 1915 год. “Чаму маім маліцца ў роднай мове”:

“Каб гэтае пытаньне пачуў які наш брат-славянін: чэх, харват, словенец, то вельмі ўдзівіўся б, што могуць быць такія варункі паміж цывілізаваных народаў у 20-ым сталецьцю, што яшчэ трэба гаварыць і пісаць аб гэткім пытаньні, адказ на каторае так просты і зразумелы для ўсіх, хто хоць крыху мае цьвярозага розуму. Аднак гэтак ёсьць і то ня толькі на Беларусі, але ёсьць гэтак і ў польскай Познашчызьне, над каторай пануюць “культурныя” немцы”.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1935 год. Казімер абураецца:

“Невынасімы смурод разносіцца ў лесе, што прылягае да Шклоўскага тракта. Аказваецца, нечыстоты ўборных вывозяцца чамусьці ў гэты лес пры дарозе і выліваюцца. Вядома, што “начное золата” з’яўляецца вельмі каштоўным угнаеннем. Чаму-б не вывозіць яго на поле падсобнай ваенгаспадаркі або аддаваць калгасам? Апроч таго, як можна дапускаць пры дарозе такі смурод?”

“Вечерний Минск”, 1985 год. Чытач газэты дзівіцца:

“Усе мы горача падтрымліваем захады, скіраваныя на выкараненьне п’янства і алькагалізму. Так, надакучыла бачыць на вуліцах, у грамадзкіх месцах асобаў зь бессэнсоўнымі вачыма, чуць няўцямнае мармытаньне. Ня варта замолчваць таго, што кідаецца ў вочы. Жыву я ў Першамайскім раёне, у доме па вуліцы Бялінскага. Паблізу — тры гастраномы… Каля кожнага зь іх стаяць дзьве бочкі — адна зь півам, другая з квасам. Першым напоем гандлююць інтэнсіўна, а для продажу другога часам не стае прадаўцоў, як сьцьвярджаюць работнікі гандлю. Ці так гэта?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG