Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар спорту і турызму Юры Сівакоў адпраўлены ў адстаўку


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў на пасаду міністра спорту і турызму Аляксандра Грыгарава, які раней узначальваў Беларускую фэдэрацыю боксу і працаваў намесьнікам міністра спорту і турызму Беларусі.

Паводле кіраўніка прэсавай службы прэзыдэнта Паўла Лёгкага, Юры Сівакоў будзе прызначаны на пасаду, якая адпавядае ягонаму профілю і адукацыі. Дзе будзе працаваць Сівакоў, ці вернецца ён ў міністэрства ўнутраных справаў – у прэсавай службе пакуль не паведамляюць.

Паводле спадара Лёгкага, кіраўнік краіны падкрэсьліў, што з развалам савецкай сыстэмы спорту сыстэма падрыхтоўкі спартоўцаў, сыстэма арганізацыі і функцыянаваньня гэтай галіны была разваленая, і ў поўнай меры аднавіць яе, падняць на новы ўзровень не ўдалося. Гэта аб’ектыўная прычына, але тут нямала залежыць і ад самога міністра.

(Лёгкі: ) "Відавочна, ёсьць нейкія прэтэнзіі да дзейнасьці міністра Сівакова, але вінаваціць у праблемах беларускага спорту толькі міністра нельга, тут ёсьць нямала аб''ектыўнага. Будзем спадзявацца, што з прыходам новага міністра больш актыўна пойдуць станоўчыя зрухі".

Сёньня Лукашэнка ў прысутнасьці памочніка прэзыдэнта ў пытаньнях спорту Генадзя Аляксеенкі сустрэўся з Аляксандрам Грыгаравым, і ў выніку гэтай сустрэчы было прынятае згаданае рашэньне. Паводле спадара Лёгкага, кіраўнік краіны спытаўся, ці гатовы справіцца з задачамі спадар Грыгараў і той адказаў, што гатовы.

Алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч мяркуе, што рашэньне аб адстаўцы Юрыя Сівакова было прынятае пасьпешліва. Юры Сівакоў ужо меў вялікі досьвед, і трэба было даць яму магчымасьць дапрацаваць алімпійскі цыкл.
XS
SM
MD
LG