Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі пяцярых журналістаў, якія ўдзельнічалі ў пікеце (анонс)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня прыблізна ў 10.45 на плошчы Леніна ў Горадні міліцыянты затрымалі журналістаў, якія пратэставалі супраць таго, што ўлады спрыяюць публікацыі “самазванчага” “Glosu znad Niemna” і разам з тым не даюць выпускаць сваю газэту Саюзу палякаў, які насамрэч зьяўляецца заснавальнікам “Glosu”.

Журналісты разгарнулі транспарант з надпісам па-польску: “Вярніце палякам “Glos znad Niemna”. Пікет працягваўся лічаныя хвіліны. Сярод затрыманых – галоўны рэдактар “Glosu znad Niemna” Анджэй Пісальнік, ягоныя супрацоўнікі Інэса Тодрык, Ігар Банцар, а таксама галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут і карэспандэнт газэты “Салідарнасць” Іван Роман.

Усіх затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС. Андрэй Пачобут пасьпеў паведаміць па тэлефоне нашаму карэспандэнту, што іх завялі ў “ленінскі пакой” і складаюць пратаколы паводле трох артыкулаў — за непадпарадкаваньне міліцыі, за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і за “антысанітарыю”, бо пікетоўцы паклалі свае газоне свае рэчы.

На здымку: несанкцыянаваны пікет у абарону “Glosu znad Niemna”.
XS
SM
MD
LG