Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец вымушаны адмовіцца ад паслугаў адваката


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё ў сераду, 6 ліпеня, паведаміла жонка вязьня – Аляксандра. Паводле яе словаў, яна атрымала ліст з-за кратаў, у якім яе муж піша, што мусіць адмовіцца ад паслугаў адваката. Перадусім гэта зьвязана з тымі матэрыяльнымі цяжкасьцямі, якія адчуваюць цяпер родныя экс-парлямэнтара.

Пасьля таго, як суд Цэнтральнага раёну Менску 1 ліпеня адмовіў Сяргею Скрабцу ў вызваленьні на падпіску аб нявыезьдзе, былы кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня працягвае заставацца пад арыштам ў Берасьці, дзе ён правёў 40-дзённую галадоўку пратэсту.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.
XS
SM
MD
LG