Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму Генадзь Сагановіч быў звольнены з Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук?


RFE/RL На мінулым тыдні малапрыемная навіна прыйшла з Інстытуту гісторыі. Адтуль звольнены Генадзь Сагановіч — аўтар гістарычнага бэстсэлеру “Невядомая вайна”, заснавальнік незалежнага часопісу “Беларускі гістарычны агляд”, выдавец кніг В.Тумаша, Ф.Кушаля, зборніка дакумэнтаў пра Слуцкі збройны чын.

Сёньня Генадзь Сагановіч – госьць "Вольнай Студыі":

(Генадзь Сагановіч: ) “...Новы дырэктар навёў новыя парадкі ў нашым інстытуце. Ён зьмяніўся проста непазнавальна. Яшчэ гадоў дзесяць ці нават пяць таму ў інстытуце быў калектыў, можна было ім ганарыцца. У мяне было такое адчуваньне, што я працую там, дзе хацеў заўсёды працаваць. А цяпер… Уявіце сабе: нормай сталі высочваньне супрацоўнікаў, хамства, пагрозы звальненьняў. Новы дырэктар у кожным бачыць сымулянта, халтуршчыка. Напрыклад, калі нехта просіцца ў камандзіроўку, то ён можа выказаць падазрэньне: “Ты што, будзеш там гандляваць стаяць? Навошта табе туды ехаць?”

Новы дырэктар пачаў прымаць да выкананьня нейкія дзіўныя цыркуляры зьверху, якія абмяжоўваюць замежныя камандзіроўкі і нават публікацыі ў замежных выданьнях. Сёньня, каб паехаць у замежную камандзіроўку, трэба атрымаць спэцыяльны дазвол. Прычым, на ўсіх узроўнях. А замежныя публікацыі дазваляюцца толькі пасьля экспэртызы, гэта значыць, цэнзуры." [Чытаць поўны тэкст перадачы]
XS
SM
MD
LG