Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь з АГП – за вуліцы імя Васіля Быкава


Паводле БелаПАН У кожным абласным цэнтры Беларусі павінна быць вуліца імя Васіля Быкава. Акцыю пад такім лёзунгам праводзіць цяпер моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Акцыя стартавала 3 ліпеня ў Горадні. Прадстаўнікі моладзевай арганізацыі АГП раздавалі гарадзенцам лістоўкі з прапановаю назваць адну з вуліц абласнога цэнтру імем Быкава.

У ходзе акцыі гарадзенская міліцыя затрымала семярых актывістаў АГП.

На гэтым тыдні моладзь Аб’яднанай грамадзянскай партыі мае намер правесьці аналягічныя раздачы лістовак у Берасьці й Віцебску. У інтэрвію агенцтву БелаПАН кіраўнік моладзевай арганізацыі АГП Кірыл Ігнацік заклікаў іншыя моладзевыя структуры краіны далучыцца да кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG