Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусь рыхтуецца да выбараў пажыцьцёвага прэзыдэнта"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 5 ліпеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Маісеенка Генадзь: ) “Шчырае прывітаньне! На пытаньне тыдня мушу адказаць, напэўна, толькі так. Да таго, што ў ХХІ стагодзьдзі імя Сталіна зноў пачынае лунаць на Беларусі з вуснаў прыхільнікаў і атачэньня Лукашэнкі, зь яго “шчырай падачай”, стаўлюся толькі адмоўна, без усялякіх выключэньняў. Ды стаўлюся як да праявы, нічым не хаванага фашызму і вар’яцтва, нават калі аб гэтым гавораць і тыя, хто перамог фашызм у 2-ой сусьветнай вайне або ўстаяў ці стаіць на рагу адраджэньня Беларусі. Заслугі не маюць аніякага вызначэньня!

Што ж непасрэдна да прадмоўцаў за Сталіна зь ліку вэртыкалі і яе прыхільнікаў, дык да іх трэба яшчэ ставіцца як да звычайных здраднікаў Бацькаўшчыны і погані, якая мярзосьціць усё беларускае і беларусаў. Да самаго ж падаючага сталінскую шайбу ў нашыя вароты трэба яшчэ ставіцца як да памылкі ўсебеларускай”.

(Ігар Земляны, Украіна: ) “Дарагія сябры! Дарагія беларусы! Я хацеў бы расказаць пра то, што мяне хвалюе. А хвалюе мяне вось што. Як вы можаце цярпець вашага прэзыдэнта Лукашэнку? Гэта сапраўдны вораг беларускага народу! Сапраўды ваш Лукашэнка – вар’ят і злодзей! Ён зрабіў шмат зла Беларусі і беларускаму народу! Ганьба такому прэзыдэнту!

Я лічу, што вам, беларусам, трэба, аб’яднаўшы сілы, паўстаць супраць свайго прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі! Ён адзінаццаць гадоў прыгнятаў беларускі народ. Ён працягнуў свае паўнамоцтвы. Ён ідзе на выбары на трэці тэрмін. А празь нейкі час наагул захоча кіраваць беларусамі пажыцьцёва.

Беларусы! Узгадайце ўкраінскую аранжавую рэвалюцыю! Узгадайце вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шэфчэнку, які пісаў у ХІХ стагодзьдзі:

Уставайце, кайданы парвіце І варожай злой крывёю воду акрапіце!

Як актуальна гэта сёньня для вас, беларусы!”

(Спадар: ) “Беларусь рыхтуецца да выбараў пажыцьцёвага прэзыдэнта. Чаму ж у дэмакратычных краінах тэрмін знаходжаньня прэзыдэнта на пасадзе не перабольшвае 8 год? Ёсьць крылаты выраз: “Улада псуе чалавека, абсалютная ўлада (як на Беларусі) псуе чалавека абсалютна”. Прыкладаў шмат: Ульянаў-Ленін, Джугашвілі-Сталін, Шыкельгрубэр-Гітлер, Фідэль Кастра, Садам Хусэйн. "Ператрахваць" уладу законным дэмакратычным спосабам трэба на ўсіх узроўнях! І абавязкова абсалютную ўладу на вышэйшым узроўні!”
XS
SM
MD
LG