Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі ўчынены напад на індуісцкую сьвятыню


ДЭЛІ. У Індыі ўчынены напад на адну з індуісцкіх сьвятыняў – храм у горадзе Айдоха. Як паведамляюць улады, у часе страляніны загінулі пяцёра нападнікаў, а яшчэ адзін здэтанаваў выбухоўку на ўласным целе. Параненыя трое супрацоўнікаў службы бясьпекі. Сябра індыйскага ўраду Шыўрай Паціл заявіў: (Паціл: ) “Паліцыянты, якія там знаходзіліся, пачалі бой з нападнікамі, у выніку якога пяцёра з гэтых нападнікаў іх былі забітыя. Храм не пацярпеў – усё здарылася звонку. Паліцыя цяпер спрабуе ідэнтыфікаваць забітых”. Горад Айдоха гэта месца крывавых сутыкненьняў паміж мусульманамі і індуістамі, якія пачаліся 13 гадоў таму пасьля таго, як індуісты зьнішчылі там старажытную мячэць.
XS
SM
MD
LG