Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя вынікі выбараў у Альбаніі дагэтуль невядомыя


ТЫРАНА. Тут галоўныя палітычныя партыі, што бралі ўдзел у парлямэнцкіх выбарах, працягваюць заяўляць, што гэта менавіта яны атрымалі большасьць галасоў выбаршчыкаў. Цэнтральная выбарчая камісія зьвярнулася з заклікам захаваць спакой, пасьля таго, як прэм’ер-мінітсра Фатас Нано – лідэр Сацыялістычнай партыі і Салі Бэрышэ – кіраўнік Дэмакратычнай партыі, пачалі запэўніваць сваіх прыхільнікаў у сваёй перамозе. Афіцыйныя вынікі ўсё яшчэ невядомыя. Між тым учора АБСЭ, Рада Эўропы і Эўрапейскі парлямэнт ў сумеснай заяве адзначылі, што выбары ў Альбаніі не цалкам адпавядалі дэмакратычным нормам.
XS
SM
MD
LG