Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыпынены разгляд пазову “Экамэдсэрвісу” да Міністэрства аховы здароўя


Галіна Абакунчык, Менск Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прыпыніў разгляд пазову прыватнага мэдычнага цэнтру “Экамэдсэрвіс” да Міністэрства аховы здароўя. Судзьдзя Алена Караткевіч накіравала ў міністэрства запыт, які патрабуе больш дакладнага тлумачэньня нарматыўнага дакумэнту аб ліцэнзаваньні.

Да моманту атрыманьня адказу міністэрства, правамоцным застаецца рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду аб прыпыненьні распараджэньня Міністэрства аховы здароўя пра ануляваньне ліцэнзіі “Экамэдсэрвіса”. Гэткім чынам кампанія працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Па-ранейшаму працягвае працу яшчэ адзін прыватны мэдычны цэнтар “Нардзін”. Рашэньне пра ануляваньне ліцэнзіі гэтай установы ў Міністэрстве аховы здароўя было прынятае 28 чэрвеня. Аднак, як паведамляюць у “Нардзіне”, афіцыйнага пацьверджаньня гэтага факту кіраўніцтва кампаніі не атрымоўвала.
XS
SM
MD
LG