Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: апэрацыя супраць паўстанцаў


БАГДАД. У ірацкай сталіцы два іракцы загінулі, а адзін быў паранены пры выбуху замінаванай машыны паблізу амэрыканскага патруля. У Масуле быў застрэлены прадстаўнік курдаў у мясцовай радзе. У горадзе Джуруф Аль-Сахэр нападнік у форме паліцыянта выкраў трох чалавек.

Тым часам, як паінфармавалі амэрыканскія вайскоўцы, у ходзе чарговай апэрацыі супраць паўстанцаў затрыманыя ня менш за 100 чалавек, у тым ліку замежныя ваеўнікі. Выкрадальнікі прадстаўніка эгіпецкай дыпляматыі ў Багдадзе дагэтуль ня выйшлі на сувязь з ірацкімі уладамі.
XS
SM
MD
LG