Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Буш: "Паўстанцам не спыніць дэмакратыі"


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы з нагоды Дня Незалежнасьці Злучаных Штатаў, чарговы раз заявіў, што ірацкім паўстанцам ня ўдасца спыніць дэмакратыі і амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку да поўнай перамогі. Буш заклікаў грамадзянаў ЗША падтрымаць маральна амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку. Прэзыдэнт ЗША выступіў з прамоваю ва ўнівэрсытэцкім гарадку ў Моргтаўне ў штаце Заходняя Вірджынія.

У ЗША сёньня адзначаецца нацыянальнае сьвята – Дзень незалежнасьці. 4 ліпеня 1776 году Кангрэс прыняў Дэклярацыю аб незалежнасьці ад Вялікабрытаніі. Дэклярацыя абвяшчала былыя брытанскія калёніі на ўсходнім узьбярэжжы Паўночнай Амэрыкі Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
XS
SM
MD
LG